Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-13



Забытыя прывіды мрояў,
аскепкі жаданьняў, імкненьняў
зь мінулага зьявяцца раптам,
у памяці зноў усплывуць...
І цені забытых відзежаў,
пяшчотныя, любыя цені
ізноў зь небыцьця у сьвядомасьць
вярнуліся, танчаць, жывуць.

Я слухаю даўнія словы
і прагне стамлёнае сэрца
вярнуць, зноў паверыць у тое,
што зьнікла, растала, сышло...
Але да мінулых забаваў,
я ведаю, ўжо не вярнуцца,
ўжо нельга, ніяк не магчыма.
Чаму? Хто адкажа? За што?..

За што? А ў вадказ: "Ты павінен!"
Гучыць, нібы выбух: "Так трэба!"
Каму? Што? За што вінаваты?
Успомніць ніяк не магу...
І робіцца ўсё без жаданьня,
ня так, як хачу, а "як трэба",
як трэба ня мне, а камусьці,
назад, не наперад бягу...

Бывае, так хочацца босым
прайсьціся па кветнаму лугу
ці легчы на росным узьлеску,
на хвоі, аблокі глядзець...
Абмыцца расою, а потым
стамлёным ад хуткага бегу
нырнуць у празрыстую рэчку,
да хмараў высока ўзьляцець...

Нацешуся мрояй, а потым
раблю усё тое, "што трэба",
на сэрцы ад той несвабоды
агіда і боль за сябе...


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG