Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-05



Ты любіш паглядзець кіно,
Калі твая дзяўчына зла?
А мо сыграйма ў даміно,
Дзе можна забіваць казла?

Забі казла, забі казла,
Які табе зусім ня father.
Забі казла, забі казла –
Ён толькі бэсьціць вашу mother.

Радзіма-маці сьпіць даўно
З чырвоным сьцягам на балоце,
А ты усё глядзіш кіно
Ды пішаш брэх чужы на плоце?

Забі казла, забі казла,
Забі ў сабе раба істоту,
Усю забі прычыну зла,
Што дом твой робіць бы балота.

На той зямлі, нам Богам данай,
Расьце і хлеб, цячэ вада...
Дык чаму ж быць такой засранай
Чужая змушвае брыда?

Забі казла, забі казла,
Забі, хоць сын ты акупанта,
Забі, хоць здраду прынясла
Табе хлусьня чужых мутантаў.


XS
SM
MD
LG