Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-04



Праходзяць дні, ўжо ткуцца-ткуцца годы,
а твар ня сохне - льюцца-льюцца сьлёзы...
Ах, чорны дні! Ах дні нягоды!
Скажэце белыя бярозы:
"Дзе тата наш?
Дзе любы мой?
Дзе сыне мой?
Хто за краты забраў наш спакой?
Хто палоніў наш радужны сон?
Хто на рану насыпаў нам соль?
І пакінуў нясьцерпны наш боль?.."
Дзейсьніцца, шырыцца, поўніцца ён,
горкі плач Беларусі і стогн.
Горкі плач наш і стогн. Плач і стогн.

Ратуйцеся, браточкі, ад навалы!
Яна пагрозна ходзіць - зухавата,
яна-яна раней нас напаткала,
шукала і знайшла - не мінавала,
а вашая чарга ня сёньня - заўтра,
у смак ўвайшла крывавая навала.

Плывуць -плывуць хвіліны жалю-смутку,
і не суцешыць горкі-горкі сьлёзы...
Ах дні нягоды, дні пакуты!
Скажэце белыя бярозы:
"Дзе дзеткам тата,
жонцы -любы,
маці -сыне?"
А навокал халодная стынь
і жуда беспрасьветных праяў:
гэта так сабе - зьнік чыйсьці сын,
бо кагосьці чагось турбаваў...
Хто? Хто? Хто?
Хто руку падымаў, эшафот уздымаў
на тату, на мужа, на сына?
Няхай боская кара таго не міне,
ды зграя злачынцаў загіне!
Хто? Хто? Хто?
Бог ведае, хто!


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG