Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-27



Бел-чырвоныя хвалі
песьцілі зямлю,
на якой Яна ўзрасла.
Вершнік
аберагаў
Яе магутнае сьцябло.
Араты
абмінаў тое мейсца,
каб не зачапіць Яе.
Пясьняр
апяваў
Яе аксамітныя пялёсткі.
Мастак
натхняўся
Яе пахам.
Вернік
маліўся
на Яе лістоту.
А Яна
дарыла кожнаму
веру...

Але прыйшоў хам
і затаптаў Яе.
І хвалі пазелянелі,
бо Яе не было.
І вершнік
зьнік,
бо Яе не было.
І араты
кінуў барану,
бо Яе не было.
І пясьняр
кінуўся з выспы,
бо Яе не было.
І мастак асьлеп,
бо Яе не было.
І вернік
зьнішчыў храм,
бо Яе не было.
А хам
рагатаў,
бо Яе не было.

Аднак Яна,
неўміручая,
уваскрэсла.
І ўсё вярнулася
на свой адвечны шлях.
Кола замкнулася.
Толькі ў паэта -
абсмаленыя крылы.


XS
SM
MD
LG