Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-19



Калі дарога завершыцца стомлена
і вочы твае прымружыць захоча змора
недзе на ростанях вызваленай тваёй радзімы
прыгадаеш гроты Эгейскага й Сарагасава мора
пляжы Чырвонага ці выспаў Азорскіх
і мілосьць высокую
падзеленую з караблямі й аблокамі
пад небам Арктыкі й туманамі Поўначы
у пустэльнях Поўдня дзе брыз
да сьвітаньня расчульвае поўня

Там як кудмень ішоў з табою ўспамін
пра тваю радзіму рабыню
таму ніколі
не забывайся на мэлянхалічны водар магноліяў
на вільгаць жарсьці ў пространі ночы
пакліч мяне ціхім голасам
патушы сьвятло кволае апошняе зоркі
на нябёсах якія прытулак знайшлі ўва мне
і ня плач і адчай не будзі глухі
не шкадуй што натрапіліся такія шляхі

Калі вернешся з абсурднай вандроўкі па сьвеце
галаву пакладзі на сьцёгны радзімы
і прыме радзіма нерастрачанага сына
што на золку вяртаеца зь небыцьця
са свайго плыцьця супраць плыні

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
XS
SM
MD
LG