Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-17



Мы – мінулыя, мы – былыя,
мы – гісторыя, часу знак
выпадаем з эпохі так,
нібы сосны з бароў сівыя.
Разарвалі наш лёс вятрамі
не па-людзку шугай-гады
і ў пякельных пластах нуды
не рубцуюцца крыўды раны.
Скрозь нягоду ледзь-ледзь зіхне
і хаваецца коньнік белы.
Дзе вандруеш мой прашчур сьмелы
з воляй, што даравана мне?
Паланялі ня раз вякі
то падманам, а то астрогам.
Зноў пакліканы Краем, Богам
выбіраемся напрасткі.


XS
SM
MD
LG