Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-15



У хаце пад лавай – сякера,
ў чалесьніку – качарга,
на покуці – цмок вусаты
і цмакалятаў чарга.

Бяззубыя, шэрыя здані
паўзуць да яго, вусача,
праз шчыліны тэлескрыні
даверлівага гледача.

На печы – кажух заспаны,
пад печчу – сваяк дамавік,
цмок з багны – у хаце за пана.
Да гэтага звыкся, прывык.

Штодня ён прарочыць, вяшчуе.
Рагатае пекла – ня рай.
Хто чуе яго, хто ня чуе.
Даводзіць: "Мяне выбірай.

Мяне. Маю чэлядзь... навечна.
Хоць з багны, ды ваш я кумір.
Я сьціплы... Я шчыры, сардэчны.
Са мной будзе згода і мір."

Я ведаю, зноў ашукае.
Трымаюся, як мага.
Ад роспачы і адчаю
пад лавай сякеру шукаю.

Як стрэльба, стаіць качарга.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG