Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-14



– Пудзіла, пудзіла, што ты вартуеш?
– Тайну дзяржавы, ня бачыш – замок!
– Зрэбнае пудзіла, хлеў твой пустуе,
а гаспадар задушыўся знарок.

Люду анучамі служаць штандары,
золата трону паела іржа,
цьвільлю па сьценах поўзаюць мары,
рэчы, як войска, упокат ляжаць.

Толькі і скарбаў тваіх – тыя дзьверы,
стрэльма з ручніцы ў іржавы замок!
пудзіла ў неба глядзіць зь недаверам,
Бог рытарычнай фігурай замоўк.

XS
SM
MD
LG