Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-12



Сьпяваў лятункі ды зь іх
ён рабіў матылькоў шматкутных
праз позірк набліжаны беспакутны
рухамі дыханьня й забыцьця
імгненьнямі нявыдуманага жыцьця

У панараме якую сьвятло натхніла
на свабодзе танцуюць крылы
крылы балярынаў у скоках іскрыстых
крылы быццам плямы пажараў
падпаленых паглядамі фараў

Вецер разносіць пахі лёткія
нюх ловіць пяшчотна-салодкія ягоныя
павевы дзе кожны рух стварэньня
поўняць сьпевы каменьня крохкія:

Два крокі да возера

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG