Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-09



На шляху туманоў бэнзінавых
Заблукалі, ціха згубіліся
Душы іхныя, кроў бязьвінная,
Што пралілася ды забылася.

На шляху туманоў бэнзінавых
Нам ніколі больш не спаткаецца
Тое штосьці, што змусіць каяцца
Ды хавацца пад першым інеем...

На шляху туманоў бэнзінавых
Нас вітае цемра халодная,
Нас пільнуюць цені за сьпінамі,
Бо даўно ўжо яны свабодныя.


XS
SM
MD
LG