Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-08-08



Парушыў – не парушыў:
"мянты" дубінкай б’юць.
"Мянтам" кусаюць вушы.
"Мянтам" у твар плююць.

"Мянтам" няблага плацяць.
"Мянты" хабар бяруць.
"Мянтоў", як цюцькаў, гладзяць.
"Мянтоў" ва ўсё суюць.

"Мянты", як і аўчары,
з напысьнікаў глядзяць...
Звыродзьдзі янычараў
на карку ў нас сядзяць.

Народзе мой драмае,
як у пячоры леў.
"Мянтоў" кляне і лае
за іх "мянтоўскі" гнеў –

кровападцёкі, тромбы,
паломы рук і ног...
"Мянты" ня людзі – зомбі:
іх пакарае Бог.
XS
SM
MD
LG