Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-05



Калі б вольнымі мы былі,
мы любілі б сябе, плянэту нашую ды адно аднаго –

калі б мы не былі пад'ярэмлены
тым, што думаюць іншыя й чаму нас іншыя вучаць верыць,
калі б не баяліся мы свае недахопы ведаць
і змагацца за тое, каб іх пазбыцца,
калі б не былі такімі няўпэўненымі, каб верыць
хлусьні патуральнай тых, хто корчыць зь сябе нашых лідэраў,
калі б ня трапілі ў пастку памкненьняў таму, чым валодаць ня можам
і не згубілі б здольнасьці шанаваць тое, што маем,

калі б мы толькі не рэагавалі на ўсё адрознае ад таго,
што ўмушчыла нас чакаць, як нейкае войска захопцаў,
і нашыя прыгнятальнікі быццам бы насамрэч
тыя самыя абаронцы, якімі прыкідваюцца –

і калі б мы толькі пераконвалі сябе
ад страху перад тым, што нам давялося б зрабіць,
каб дазволіць сабе даведацца праўду –
што нас не падуладзіла й не паярэміла тое,
што валадарыць над намі й нас паярэмлівае.

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
XS
SM
MD
LG