Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-04



І ўзыдзе прыгажосьць
над горадам і сьветам,
над попелам і жарсьцю,
над верай і сумненьнем.
І ўсе раптоўныя "няўжо"
зьнямеюць перад гэтай ласкай
і аддадуць яе вяршыням
кароткі момант разуменьня.

І спраўдзіцца твой знак
наконт лагодных рухаў,
наконт ашчадных словаў
над сіняю прасторай.
І гэта будзе так,
як вольных сэрцаў грукат,
упэўнены як сьмех
і як палёт кандора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG