Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-03



Тонкім лісточкам з праслойкаю сала
лустачку хлеба, як сьцяг, накрывала,
тут жа газэта каля бутэрброда:
мо "Наша Слова" ці "Наша Свабода"?
Побач з паліцай, дзе пляшка, кілішкі,
здымак вісіць – Багушэвіч Францішак.
Чырвань узьнікла на белай шпалеры —
сонца адбітак... Тут рыпнулі дзьверы...
Мокры ад поту і з гучным дыханьнем,
бачна па твары, што зьдзейсьніў жаданьне,
хлопец паціху здымае кашулю,
крывападцёк плечы раптам адчулі...
Горад начную скідае дрымоту,
брук выдае міліцэйскія боты.
Хто ж іх ураньні пазбавіў спачыну?
Комін вышэзны таму ёсьць прычынай,
бельлю палотнішча ўверсе лунае,
быццам бы кроў там на ім выступае...
Дзень пачынаўся сьвяточным настроем,
воля пакуль была толькі у мроях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG