Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-02



Выбег ты із шэрых туманаў,
спыніўся,
фыркаючы ды азіраючы навакольле,
нібы шукаючы дзікім паглядам
таго, хто павінен сядзець на табе ды
ў бокі балюча прышпорваць.

Са спалоханай радасьцю ўцягваеш
ты ноздрамі водар крыві...
Няўжо вольны я? — думаеш.—
Сяброўская куля з варожае стрэльбы нарэшце
дала мне свабоду. Так проста!

Заіржаў ды шалёным галёпам
ты зьнік у тумане лесу начнога.
Конь бязь вершніка.
Сымбаль падманнай свабоды.

XS
SM
MD
LG