Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-01



Гадоў можа дзесяць таму, ці то болей,
ня спалася ноччу ад суму, ад болю,
гартала я зборнік бяссоннай душы, -
як раптам далёкі ваш голас ажыў.
Было ў ім усё: спадзяваньне, каханьне,
і шчырая споведзь, і радасьць жыцьця.
пазнала сваё ад чужбіны вяртаньне,
бо быў у тых вершах радок адкрыцьця.
І мне ўжо убачыўся лес у сумётах,
і вашай лампады сьвятло угары.
да раніцы сьветлай – работа, работа,
як быццам на вогнішчы сэрца гарыць.
Гарэла душа і плыла за аблокі,
а потым зьнясілена падала ніц,
і чуўся ваш голас такі адзінокі,
праўдзівы і моцны ад родных крыніц.
Шчасьлівых паэтаў сустрэнеш ня часта,
я знаю, няпраўдай ня трэба грашыць.
няхай тое полымя ваша ня згасьне,
што Бог запаліў у бяссоннай душы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG