Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-30



Няма каляін, утравела дарога,
вятрыска ліхі зло ня вёскі пагнаў,
на весьніц абдымкі, на ходнікі траў,
на шчырыя ўсьмешкі шчарбатых парогаў.
Цямнеюць падстрэшшы каморак і сенцаў,
слабеюць правіслыя паскі платоў,
і локці варотаў, і вочы вакенцаў,
і плечы гарышчаў, і жылы дратоў.
Сьціскае жытло запусьценьне, як краты,
ні дзеці, ні ўнукі ня едуць сюды,
буяюць наўкола кусты лебяды,
чарнеюць ад гора асеўшыя хаты.
пакорна маўчаць, дапамогі ня просяць,
я ведаю, горкі іх лёс не міне:
спачатку бяз радыё абезгалосяць,
а потым асьлепнуць бяз лямпы ў вакне.
XS
SM
MD
LG