Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-29



ты прапануеш занадта мізэрныя меры
супроць забруджанага фону апраменьваньня
каб дакладна сьцерці ўражаньне
на доўгі час ад хваробы
але яны як слабыя лекі
раструшчаныя жыцьцёвыя спробы

нягледзячы на вогненны гарачы клубок
халодны ў голада суп надзённы
ты кажаш даступліва што сэрца саступлівае
ды страх электронны разыходзіцца хутка
як чутка аб інфляцыі

пярэчлівасьць сябе ахоўвае сама
гэтым часам выйсьця сьвятлу няма

супроць

зноў і зноў не пакінуўшы ценю
белае мігценьне рассыпана нікому не бачнае

ты кажаш што сёньня прыборамі
вымяраецца чорнае гора
і толькі ў вымярэньні пачуцьцяў
адбываюцца малашкальныя адхіленьні

затое і тут і там намеры

супакоіць зьнявер'е

ня толькі страх працу пасылаў сюды
каб выдаляць цяжкія сьляды няшчасьця
апраменьваньня не паменела
яно засталося

як гэтага можна было б чакаць ад сусьвету плоскага

((чаго табе не стае?))

((альбо)) толькі ў некалькі квадратных мэтраў сьцяны
хай цябе не заслоніць яна
ад чалавечае ўсёбезаглядлівасьці не ў прымусе

за свабоду людзей у Беларусі

(Пераклаў зь нямецкай Рыгор Барадулін)
XS
SM
MD
LG