Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-28



Я шукаю цябе, я шукаю цябе...
Толькі рэшткі знаходжу на ўзбоччы дарог...
Адыйшла ты ў нябыт? Хто цябе не зьбярог?
Маё сэрца сьцінае і смутак і жаль,
а наўкол каршуны правяць жудасны баль...
Дзе ж знайсьці мне твой сьлед, радзіма мая?
Туманамі чужымі пакрыта зямля,
тваім лёсам ілжывыя правяць сыны,
прыдрамала, магчыма, і сьніш цяпер сны
пра сыноў беларускіх, дачок сінявокіх,
пра чыстае неба над полем шырокім,
пра дзетак шчасьлівых, заможных дзядоў,
дзе на мове тваёй так шмат галасоў,
дзе праца і песьні твой гонар куюць,
дзе сьцяг беражліва адвечны нясуць,
дзе хлопец вясковы пад знакам Пагоні
твае сьцеражэ падасьпелыя гоні.
Ты адклікнісь, радзіма мая,
тваё сьветлае ў сэрцы нашу я імя,
голас рэхам ляціць па палях і лясах...
У якіх у выгнаньні блукаеш краях?..
Адшукаю цябе. Адшукаю цябе!
XS
SM
MD
LG