Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-25



Пакуль мы апошнія, нам загадана
не паміраць пад свабоды абломкамі,
вочы, дарогай сівой разьвязаныя,
неба асьлепіць ураньні аблокамі.
Новая лінія — шнар на далоні —
наканаваньне скасуе паснулае,
белыя рэкі вернуць з улоньня
нашае паза- ці проста мінулае.
Хай, зьведаўшы кошты,
яны не прачнуцца,
жыцьці падзеляць на кадры адзьнятыя,
спаліўшы паперу, радкі застануцца,
вечным гранітам нябёсаў прынятыя.
XS
SM
MD
LG