Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-23



Чалавек ідзе па сваім жыцьці,
Несучы асьцярожна шалі
Сэрца, і раптам у забыцьці
Падае. Яму немінуча балюча,
Баліць душа і не ад мілосьці,
Косьці баляць меней.
У задуменьні чалавек
Кладзецца, дзе давядзецца,
Пляшка віна, яна дапамагае.
Ён кладзецца на падушку
З саломы ці ў абдоймы
Паветра ды пакрыёма адплывае
Ад цела свайго зьняможанага
І сьпіць субожана, адпачывае,
Не зважаючы ні на што — ды душу,
Сябры мае, паверыць прашу.
Не ашукаеш, яна ўсё такая ж,
Баліць і баліць. Чалавек
Скружняецца ў водах сну
І апускаецца ў прадаўніну,
Апынуўшыся ў найглыбейшых
Глыбінях матулі. Цёмна,
Усе паснулі — чалавек сусьветным
Досьведам дзеліцца з досьвіткам.
І гэта ўжо ня тое, што
Раней было, я не магу болей
Знайсьці спакою
Той ласкавае ночы — болей
Нічога няма.Дарма шукаю.
Камень паветра падае на мяне
Ці гэта я,
Уміласьціўлены, падаю на яго?
Балюча, сябры мае, падаць вучыцца,
Балюча й гэтай ваўчыцы,
Што душою завецца нявінна,
Балюча —
Бесперапынна. Я сьпяваю. Ці гэта
Плач? І ўсё ж наўзнач буду сьпяваць
Галасьней і галасьней
У несуцешнае скрусе
Песьню болю
Чалавека, які дадому вярнуўся,
Калі дома няма ўжо болей.

пераклад Рыгора Барадуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG