Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-21



МАЯ МЭБЛЯ

Не,
я не памёр,
я проста ляжу
ў труне.
Я яе прымяраю
наяве і ў сьне.
У труне —
не ў турме,
пакуль яе века
не прыбіта цьвікамі,
пакуль не плюецца зямлі камякамі
рыдлёўка,
даданая нечымі спрытнымі рукамі.
Ляжу ў труне.
Не.
Я не памёр.
Я проста ляжу.
Я яе прымяраю.
Ды не,
яна не надта ўтульная —
дамавіна мая.
Не раскінеш рукі,
лежачы ў ёй,
ушыркі вольна.
Не пачуеш гукі,
якімі пачынаецца дзень
зранку
павольна.
Дый
калі неўзабаве
захочаш прагнаць адзіноту,
ды адчуць дзявочага цела пяшчоту,
тое нязручна
будзе,
бо
не газападобныя мы —
людзі:
цесна
будзе
двум
целам
ляжаці,
кахаці.
Не,
труна —
гэта не для мяне,
гэта для Езуса маці.
Дый
навошта мне
дом —
дамавіна тая,
калі памру я.
Не.
Калі памру я,
спаліце мяне,
крэмуйце мяне,
бо не хачу я,
каб праз стагоддзе
па мне прайшлі бульдозеры —
таго ня будзе!
Таму —
спаліце
мяне,
крэмуйце
мяне.
Няхай
я ператваруся
ў дым
чорны
ды попел
шэры.
А потым
той прысак —
мой прысак —
няхай нясе Сож,
а там і Дняпро,
а далей я стану
морам Чорным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG