Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-18



Па белым, па сьнезе - палоска крыві,
а можа пялёсткі хто ружы раськідаў.
Прыгожы, як кветка, і вечна жывы
сьцяг крыўскі, Вітоўтаў, Давыдаў.
Ён - сьведка далёкіх і значных падзей
у водблесках вогненнай рыцарскай славы,
надзея для многіх мільёнаў людзей,
апора і сымбаль дзяржавы.
Булатам зьвінела, курэла зямля,
чужынцы ішлі і баі не сьціхалі,
мелёдыю бітвы ў руках каваля
ліцьвінам мячы засьпявалі.
"Са сьцягам сваім неўміручыя мы. -
Казалі яны перад боем. -
Загіне хто з нас - шлях да раю прамы,
а вернецца - будзе героем."
Імклівай Пагоні ня сьцішыцца бег,
наш сьцяг у стагодзьдзях лунае,
прыродай штогод ачышчаецца сьнег,
а колеру кроў не мяняе.


XS
SM
MD
LG