Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-17



Прамяністым раем чыстым
сьніўся нам наш Край айчысты,
а прачнуліся: над Краем
сьцяг Люцыпара лунае.
Чорт ятрысты, дух нячысты
на сьвяты наш Край айчысты,
на Хрыстовы сьцяг з Пагоняй
ланцугі наклаў сягоньня.
Хоць свабода зруйнавана
і над намі здань тырана,
але верма: час настане -
духу тут яго ня стане!
Хутка мы ізноў разгорнем
волі сьцяг - штандар з Пагоняй,
Край сьвяты, наш край айчысты
мы ад нечысьці ачысьцім!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG