Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-15



Усіх, хто супроць вайны, аб'яўляюць чачэнцамі, вырачэнцамі.
Пан Прэзідэнт,
Пашматуйце ўшчэнт,
Дэпартуйце ўсіх.
Мы замінаем Вам жыць,
Мы замінаем Вам спаць.
І вашых удаваў-машынаў картэжам
Мы замінаем,
Бо самі сабе належым.
Генэралы крывавых кар'ераў,
Генэралы крывавых пустэльняў,
Пасьля вас застаюцца сьмяртэльні.
Ні вада не цячэ,
Ні трава не расьце на загонах.
І адбіваецца сонца ў пагонах
Малюпасенькіх генэральчыкаў
Звантробленых Вамі з тлі…
Горы таму ў Чачні мячэці былі
І нават царква крыжамі
Небу чачэнскаму ксьцілася памяркоўна.
Генэралы службаў царкоўных,
Ня ксьціце салдатаў,
Што йдуць у бой ці на ўбой.
Яны ваююць супроць Расеі сваёй,
Супроць сваёй Айчыны
І саміх сябе забіваюць злачынна.
Пан Прэзідэнт,
Дэпартуйце ўсіх і накіруйце
У Маскву груз дзьвесьце
І загадайце з малою хуткасьцю везьці,
І ля ўваходу Крамля пастаўце,
Каб помнілі ўсе да спатолі
І заснуць не маглі ніколі.
Пан Прэзідэнт,
І яшчэ вас прашу не а'яўляць чачэнцамі
Тых беларусаў, што ў сваёй беларусі
Хочуць застацца гаспадарамі,
Бо набыліся яны пад царамі,
Ім хапіла легенд,
Калі ласка, пан Прэзідэнт





XS
SM
MD
LG