Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-11



Высакародныя мужы…
Зямелькі беларускай дзеці…
О, Божачка, чаму, скажы,
Яны раськіданы па сьвеце?

Хто нашу еднасьць загубіў
І абыякавасьць пасеяў?
Міцкевіч Польшчу палюбіў,
А Дастаеўскі – дык Расею.

Змагар, вучоны і герой
Дамейка ў Чылі быў узьняты…
Сікорскі верталётны рой
Стварыў для большай моцы Штатаў.

Няма бэрлінскае сьцяны
На нашай мытні і сягоньня,
І беларускія сыны
З-пад Прыпяці і з Панямоньня

Знайсьці імкнуцца за мяжой
І шчасьця крышачку, і працы,
І нават на зямлі чужой
Згадзіліся б навек застацца.

Бацькоўскі край, радзімы кут!
Мае палі, мае бярозы!..
Ды хіба не патрэбен тут
Адважны дух і моцны розум?


XS
SM
MD
LG