Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-10



О, Беларусь,
Каханка нябёс, загадка, мадона!
За якія грахі асудзіў цябе Бог
На лёс выпрабавальнага палігона?
Хто не таптаў, не дратаваў
Палеткі твае ня вузкія?
Татары і прусы, немцы, французы,
Палякі і рускія.
Ніводная з войнаў – айчынных, сусьветных –
Не абыйшла цябе,
Пляжыла і мярэжыла.
Цела тваё каралі, цары, генсекі
Чацьвяртавалі, палавінілі
Мовамі, верамі, дзяржаўнымі межамі.
Дзівіцца сьвет: што табе памагае -
Пацеры ці замовы?
Што за краіна, што за такая?
Зьнікалі дзяржавы, народы, мовы,
Яна – не зьнікае.
О, Беларусь,
Колькі вякоў палігоннасьць трывае!
Лязгае кратамі, хітрасьцю кратае.
Вось ізноў на табе
Выпрабоўваюць трываласьць:
Адны – дэмакратыі,
Другія – нацыі,
Чарнобыльскі чорт – чалавечай папуляцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG