Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-07-09



"Чытайце Купалу сябрынаю шчыльнай услых
і мала-памалу ня стане паэтаў глухіх".
Так майстра прызнаны са скроньню сівою, як дым,
Казаў, узлаваны кульготай радкоў, маладым.
І пільнасьцю вока настаўніку важна плачу,
Чытаю прарока, агністыя строфы шапчу,
І музыку слова прыносіць дыханьне радка,
Магутна, вяснова гайдаецца духу рака.
Пасеўшы сябрынай, чытайце Купалу услых,
Ён мовы адзіны віры таямніцы спасьціг.
І слова сьвятлынна вядзе чараваньне ў цішы,
Займае Айчына шырокія гоні душы,
Праносяцца шквалы, узрушныя стынуць грамы,
Я чую ў Купалы адкуль і пашто выйшлі мы.
І ясьнячы вочы, мне кожны гаворыць радок:
"Ты дойдзеш аднойчы, калі ты сапраўдны хадок.
Разьветрыцца скрусе, як дыму ля родных прысад,
Тваёй Беларусі заняць свой пачэсны пасад."
Цьвярдзей ад мэталу яе сонцалікая раць,
Чытаю Купалу і кажа Купала: "Ня здрадзь!"
Саступяць слабыя, забыўшы і мову, і род,
Іх думкі рабыя абрынуцца сьмецьцем на звод,
Па вечнай пуціне, забыўшы на слоту і ноч,
Насустрач Айчыне нязломнаю дужасьцю кроч!

XS
SM
MD
LG