Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-08



Зьмяіныя агністыя вочы,
Язык праўды калюча-прарочы.

Зьзяй маімі вачыма,
Свабода;
Шлях да праўды, гартуй віры,
Сьмяіся ротам маім немаўчымым;
Свабода,
Няпраўду буры;
Сьмяіся маімі вачыма,
Свабода.
Жыцьцё запалі,
Як на алтары
Сьвечку для стода,
Гавары маім языком,
Гавары,
Свабода.

(Пераклад з латыскай Рыгора Барадуліна)
XS
SM
MD
LG