Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-04



А там, за даляглядам, – цішыня,
адно зрэдчас вятрыскі ды маланкі
нябеснымі званочкамі зьвіняць,
адно з адным гуляючы ў хаванкі.

Я чую іхны бестурботны сьмех,
і мне карціць пакінуць блаславёны
тужлівы сьвет, і атрымаць замест
цялеснага сіла зь іх рук званочак,

скакаць, куляцца, бегчы напрасткі
па зорках, аблачынах і прадоньнях…
Ды толькі не вяртацца да зямлі,
назад, за далягляд. Я даў бы досыць,

каб толькі не вяртацца ў родны кут –
яго сіло стагодзьдзямі ня рвецца.
аходзіцца ў жалобе сэрца тут,
і толькі там, за даляглядам – б’ецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG