Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-03



Да вас, да ўсіх: багоў, зьвяроў і д’яблаў,
Да птаства усяго, да ўсіх паўзучых гадаў,
Да ўсіх казявак, мураўёў, чарвей і мошак –
Пачуйце тое, што ўсяго, як пошчак,
Гучыць прад вамі, ветры, буры, громы,
Маланак трапяткіх бліскучыя заломы…
Пачуйце боль і стогн слабой істоты,
Што сьлёз ня можа болей ліць употай,
Хавацца усячасна і ад ночы, і ад дня.
Ты адштурхні мяне, магутная зямля,
Ты падхапі мяне, бязодністае неба!
Гатовы вечнае прадоньне тваё зьведаць,
Заву цябе, Ўсясьвет, ўсёй існасьцю сваёю,
Усім, што маю я, душою і крывёю.
Ўздымі, ўзьнясі мяне на той прыстанак,
Дай мне знайсьці, чаго так апантана,
З такой надзеяй, страхам прагнуць людзі…
І згодзен я: няхай ніколі больш ня будзе
І ўпаміну аба мне ва ўсім Сусьвеце,
Ды толькі дай, Усясьвет, вялікае суквецьце
Таго, што здыме цяжар і з плячэй, і з сэрцаў.
Рассып, расьсей мяне на тысячы каберцаў
Па ўсіх палях, балотах і лясінах,
Ды толькі дай ты гэтаю часінай
Спакой і лад. Хай згода будзе, сьвет.
Ты не адрынь мяне, Ўсясьвет!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG