Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-02



Ад родных прастораў, ад бацькаўскай хаты
За вершы, што я пра свабоду складаў,
Мяне у юнацтве чырвоныя каты
Забралі ў турму, каб у ёй я сканаў.
Але не памёр я, бо Богу маліўся,
Бо верыў, што выйду з жахлівай турмы,
І дзякую Богу – я не памыліўся,
І сёньня сябруем з свабодаю мы.
Свабода – гучыць гэта слова ўрачыста,
Свабодзен павінен быць кожны зь людзей,
Душылі свабоду фашыст з камуністам,
Стаяў за свабоду з унукамі дзед.
І сёньня пакутнікі ёсьць за свабоду,
І будуць дыктатары правяць пакуль,
Бо сябра свабоды ёсьць сябра народу,
І ён не баіцца ні турмаў, ні куль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG