Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-06-30



Няпроста ўсё, няпроста –
Ад выпрабаваньняў, пакут, –
Сыйдзі з вачэй, кароста,
Каб родным стаў родны кут!..

Высокія аблокі,
Высокі кожны люд, –
Ім не патрэбны блокі,
Патрэбны родны кут.

І хто каму даў права,
Сваволю каму хто даў
Прадаваць дзяржаву,
Як юда Хрыста прадаў?!.

І ўжо ні слова, ні мовы, –
Небасхіл аблуд,
Ілжы сьляпыя аковы,
Інтэграцыйны зуд:

Сыцейшыя карыты
Для самых паскудных паскуд,
Базарныя карыды
Сьлепяць родны кут.

Ды сэрца, як жар, палымнее,
Рвучы сьляпот ласкут, –
Калі ж уваччу завіднее,
Віднячы родны кут?!.

У неба гляджу я, пахілы:
Страшны ты, Страшны суд!..
Тваёе ж прашу я сілы
Вярнуць мне родны кут;

Ня мёртвых карай, – прасьвятленьне
Жывым сьляпым пашлі,
Падымі з каленяў
На сьвятой зямлі;

Раскрый усе небасхілы,
Яві, як звычайнае, цуд:
Відушчасьцю, а не магілай
Зроднены родны кут!..
XS
SM
MD
LG