Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-27



Хтосьці кажа, што мінуўшчыны няма,
Старажытнасьці няма ў Беларусі,
Што нічога не магла сама…
На такіх я ў роспачы дзіўлюся.
Зьдзек і кпіны іх жагнае род,
Ну ня хочуць з гэтым пагадзіцца,
Што ён быў і ёсьць такі народ,
За яго патрэбна памаліцца.
Мы – нашчадкі продкаў, не натоўп,
Не Масковіі былой прыдатак.
– Ды ня раз вас цар расейскі тоўк,
Бо сваёй не збудавалі хаты,
І такая сёньня доля ваша,
Дык навошта зноўку лыка драць...
Нам прышэлец усё гэта кажа,
Нават "беларус" можа сказаць,
А пра мову завядзеш гаворку,
Дык уздымуць лямант да нябёс,
Стане сумна, невыносна горка,
Па сьпіне аж прабяжыць мароз,
Што яна нязграбная, грубая,
І мужыцкай хрышчана здаўна.
Не свая патрэбна ім, чужая,
Быццам гэта нашая віна.
Шавіністаў і манкуртаў раці
Беларусь гатовы разарваць,
Здраджвае калі хто роднай маці
Хіба гэта можна дараваць,
А скажы такому унушальна:
Ты другую маці йдзі знайдзі.
Эўфрасіньня, дзе твой крыж астральны,
Памутнелы розум прабудзі,
Асудзі сьляпое рабалепства
Прайдзісьветаў і дзяляг-хапуг,
Што згубілі з самага маленства
Наш сьвяты, сумленны, чысты дух.
Ад навалы род паберажыце,
Каб ня страціць слых бацькоў і зрок,
Наша слова васільком у жыце,
Як крыніцы чысты ручаёк.
Мова маці – розум наш і рукі,
Ад яе – гісторыі выток,
Сьвецяць нам Скарыны першадрукі,
Шчырасьцю – купалаўскі радок.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG