Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-20



Паедзем далёка-далёка,
паедзем?..
возьмем з сабою аблокі,
неба і вецер,
пунсовыя сонцы ў шыпах
схаваюць галінкі шыпшыны…
паедзем на двух цягніках
у край галубіны,
туды, дзе блукаюць вагні
у засені плошчаў…
нашыя крокі
напішуць кнігу
пра заўтрашні дождж…
а задуменныя цені
будуць за нас маліцца…
лісьце падаць баіцца
і пачынае трымцець…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG