Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-16



Нібы ў цемры, вобмацкам шукае
Маці не пачутае на золку слова,
Так дрыготкімі рукамі
Прымяраюць нітку і іголку.
Дзе сьляды згубіліся людзкія? -
Родныя пытаюць днём і ноччу.
Ходзіць вецер па шляхах бяз кія,
Хоць стары, ён нешта чуў аднойчы.
Стоміцца і на пяньку сагрэтым
Прызямліцца неўміручым дзедам.
Доўга ён блукаў па сьвеце гэтым,
Галасамі сьнедаў і абедаў.
Доўга ён хадзіў, а на пытаньні
Не адкажа маці адзінокай,
Толькі ліст пашле аднойчы ўраньні,
Ліст з бярозы ды зьнямелых вокан.
Недзе неба папярхнецца дымам,
Вочы праціраючы ад пылу,
С тарфяных палёў, дзе конскім грывам
Аваднёў страсаць з гарачых жылаў.
І нічога неба не адкажа,
Разьвядуць рукамі дрэвы горна,
Як маўчаньне гаркатою ляжа,
Не заглушыць гул яго маторны.

Чалавек аднойчы выйшаў з дому…
XS
SM
MD
LG