Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-14



Гледзячы на зоркі, што загадкава сьвецяцца ў начным небе, я задумваюся над пабудовай сьвету. Спрабую асэнсаваць ягоную бясконцасьць. Спрабую спасьцігнуць бязьмежжа.
Спрабую і… не магу.
Звыклыя адзінкі вымярэньняў, якія на Зямлі фізычна адчувальныя, нібы камяні ў руцэ, – кінутыя ў бяздоньне і не сустрэўшы там перашкоды – імкліва аддаляюцца. Зьнікаюць з вачэй. Робяцца космасам.
Бясконцасьць немагчыма зьмерыць тым, што мае пачатак і мае канец…
Сусьвет ня ўкладваецца ў маёй галаве да тае пары, пакуль успрымаю яго ня столькі духоўна, колькі фізычна. Пакуль адасобліваю яго ад сябе.
Але розум падказвае мне, што пяць зьнешніх пачуцьцяў: зрок, слых, нюх, смак, пачуцьцё дотыку, – памеры тае прасторы, у якую ён зьмешчаны ад пачатку.
Дух кажа мне: мяжа сусьвету існуе толькі ў табе самім.
Як шкарлупінай яйцо, сусьвет для чалавека адмежаваны ягонымі пачуцьцямі.
Шостым пачуцьцём.
Сёмым пачуцьцём – розумам.
XS
SM
MD
LG