Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-10



Дыпціх

1

Нораў такі
Праз усе вякі
У тых хто уладу трымае ў сваіх руках
Ім трэба кідаць у турмы нас
Дзе мышы ды пацукі
Нашы наведвальнікі й суседзі
Ды як той паплавок
Што не хоча быць пахаваным недзе
У глыбінях прадоннага акіяну
Мы працягваем патрабаваць свабоды
У нашае барацьбе за самасьць
Мы абчастаколеныя спозыскамі за нязгоду
За паклёп і за падрыўную дзейнасьць
Яна не сама сталася нашым домам турма
Але мы пакутліва адчуваем пах
Свабоды й справядлівасьці
У вязьніцах
Пакрытых
Спаражненьнямі чалавечымі
Зьнявечаныя ды нязломныя
Нават перад вачыма сьмерці
Кажам рашуча
Запалохваць неастрашэлых дарма
Нас замаўчаць не прымусіць турма

2
Ніхто не валодае гэтай плянэтай
Ніхто ня ведае ейных высноў і сноў
Апроч майстра прыбрамніка
Мы ўсе жыхары часовыя
Таму права такога няма ні ў кога
Папіхаць суседа свайго
Нашыя кантыненты чароўныя
Поўныя распарадчыкаў заганных пры ўладзе
Якія дашчэнту запэцкалі кантынэнты
Няўстойлівасьцю ды бязладзьдзем
Ворагі чалавека
Разбураюць і абражаюць
Намеры добрыя
Творцы нашага і Айца
Іхны дэспатызм і сквапнасьць крывавая
Звыклаю справаю сталі
Ім сьлед штодня нагадваць
Што позна ці рана
Душы іхныя будуць запатрабаваныя
Ісьцівым гаспадаром
Набліжаецца час
А ён таропкі
А ён бяссонны
Калі ўсе гарачыя кропкі
Ператворацца
У ціхія абжытыя зоны
Амаладжэньне й Адраджэньне
Бязьлюдных земляў
Льга ўбачыць няўрокам
Знутрэлым зрокам
Час дастатку і роськвіту
Нам усьміхнецца
Спасярод хваласьпеваў
Пераконваючы ўсіх у тым
Што мір да якога
Людзтва імкнулася гэтак доўга
Ня без падстаў
Нарэшце настаў
XS
SM
MD
LG