Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-09



Мне слова "зона" слых балюча рэжа.
Заплюшчу вочы – і гнятуць мяне
Калючы дрот вакол баракаў, вежы,
Чырвоны сьнег, вакол чырвоны сьнег,
Крывавы сьнег. Чырвоныя пагоны,
Зь вінтоўкаю на вышцы вартавы
І трупамі запоўнены ірвы, і сьмерць.
Адно тут выйсьце з гэтай зоны.
Навісла хмара чорная над краем,
Зноў з мовы зьдзек і зноў ня лепшы час,
І статкамі у зоны заганяюць
Маскоўскія, чарнобыльскія нас.
Мне слова "зона" слых балюча рэжа.
Хачу быць вольным я – абрыд палон.
Хачу свой край пабачыць незалежным –
Без халуёў,
Бяз дурняў
І бяз зон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG