Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-02



Нямала будучыні сьветлай
Будаўнікоў навэрбаваў,
Ды рэчаіснасьць беспрасьветнай
Была, –
Шмат душ абрабаваў.

Ў палон ці змог бы ўзяць Фэміду
Партыйны жрэц, прараб рабы,
Узьняць такую пераміду
Бяз нас, нікчэмныя рабы?

Якія мы рабілі спробы,
Ці спрабавалі штось рабіць,
Каб лёс загневаны раздобрыць,
Душой нябогімі ня быць?

...Пачуўшы плач нябеснай скрыпкі,
Сьцяну глухую час прабіў:
Хоць і са скрыгатам і скрыпам,
Рабы, распростваем гарбы.

Аковы ржавых догм рвучы,
Пачуўшы плач свайго сумленьня,
Пачуўшы прашчураў маленьне,
Нашчадкаў просьбу,
Жывучы,

Не выпрабоўваць Немезіду,
Больш праўду ў крыўду не даваць,
Сыстэмы жорсткай піраміду
Зьвярнуўшы,
Храм пабудаваць,

Дзе душы памяцьцю сьвітаюць,
Дзе радасьць дораць проста так.
Разьняўшы рукі, нас вітае
Хрыстос расьпяты, як Спартак.

Ці прычакаем ладу яблык,
Ці стане сьвет зноў на дыбы,
Ці аджагнаемся ад д'ябла,
Рабы, ўсе Божыя рабы?!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG