Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-01



Пад гэтым шумным шэрым небам
Мы спаць кладземся і ўстаем,
Нам на чужыне плакаць трэба,
А мы – прыцішана пяем.
Бывае часам і няўтульна
Ад хмар, ад частых навальніц,
Пяем мы ціха, неразгульна
Ў пяскі чужыя ўпаўшы ніц.
Чаруюць нас птушыны гоман
І ночка белая, ды ўсё ж
Вытокі нашы там, дзе Нёман,
Дзе Прыпяць родная, дзе Сож.
Жыцьцё нас змусіла ў дарогу,
Нам жыць прыйшлося за мяжой,
І дзякуй Богу, дзякуй Богу,
Не ачарсьцьвелі мы душой.
Начамі нам айчына сьніцца
Зь бядой і радасьцю сваёй,
Нам роднай мовы не забыцца,
Пакуль надзея наша зь ёй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG