Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-31



Я веру ў шчасны лёс твой, Беларусь,
Бяз гора, перастрэлак і разборак,
Ня будзе прымусовы твой хаўрус,
Зямельку-маці не агорне морак.
Ніхто ня будзе на кавалкі рваць,
Таптаць у бруд спрадвечныя сьвятыні,
Сьцяной паўстане беларусаў раць,
Навал варожых цёмны шквал адрыне.
Сінейшы стане ў жыце васілёк,
Наладзяць белы карагод рамонкі,
Сыны і дочкі вернуцца здалёк,
Ніхто ня зможа любае старонкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG