Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-30



Калі жаданьне ёсьць у сэрцы
Служыць Айчыне кожны час,
То не хавай яго стыдліва,
Хутчэй за справу - ў добры час!

Ня трэба ганьбіць роднай мовы,
Яна свая, а не чыя,
Няхай ідуць ад сэрца словы
І ў іх гучыць душа твая!

Адчуй свой гонар прад чужбінай,
Ёсьць нам што ў сьвеце паказаць:
Сапега быў і быў Скарына,
Імёнаў шмат - іх трэба знаць!

Не прамяняй сумленьня толькі
На солад сытага жыцьця,
Каб сьмела усім глядзець у вочы
Магла заўжды зямля твая.

Каб мог і ты, калі час прыйдзе,
Прамовіць - грэшны быў ў вадным:
Меў гонар быць я беларусам
Свабодным ды сабой самім!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG