Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-22



Адзін зь мячом, другі зь пяром, зь сякерай трэці
сядзяць, бы стоды, не падымуць цяжкіх рук –
зь мяча, зь пяра, зь сякеры пыл густы абтрэсьці,
каб Цмока біць, складаць быліну, ставіць зруб.

Галовы буйныя сьхілілі ў думе скрушнай:
ёсьць меч, пяро, сякера, ёсьць малойцаў раць,
ды хто ўстаць мусіць першы, плечы разьвінуўшы,
што перш – сякеру, меч, пяро – для справы ўзьняць?

Зь мячом, зь пяром, зь сякераю сядзяць асілкі
і год, і два, – сьсівелі, мохам абрасьлі
і думу думаюць: з чые, з чые абмылкі
яны – як змылкі колісь волатнай зямлі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG