Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-19



Неба ластаўкі рэжуць пад корань
Перад бурай з трывожным піскам,
Быццам мала ім стала прасторы,
Быццам неба іх так прыціснула,
Што дыхнуць ім ні кроплі нельга
У прыгожай сьпякотнай высі,
І яны, узмываючы ў неба,
Хочуць крыламі іскры высекчы.
Вось і сёньня рэжуць пад корань
Крыльлем тонкім і вострым як нож…
Неба. Ластаўкі над разорамі.
Мусіць, хутка ізноў дождж…
XS
SM
MD
LG