Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-05-18



Зрываюць наш дзяржаўны сьцяг,
А мы – маўчым.
Пагоню топчуць на вачах,
А мы – маўчым.
Над роднай мовай адны зьдзекі,
А мы – маўчым.
Ня дурні мы, і не калекі,
Але – маўчым.
У турмы садзяць, варанкі,
А мы – маўчым.
Дэкрэт, маўляў, у іх такі,
А мы – маўчым.
Людзей зьнішчаюць па начах,
А мы – маўчым.
У душах невядомы страх,
І мы – маўчым.
Нарэшце мушу закрычаць:
– Дакуль жа будзем мы маўчаць!
XS
SM
MD
LG