Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-17



Тураўскі валадар
нарадзіў некалі Вольгу,
А яе паланіў кіёвец.
Дзіця паланянкі Ўладзімер
спадкаемна стаў дзеіць
і Полацк спаліў,
а на попелі сына зачаў –
супраць волі ягонае маці Рагнеды.
Стуль пачатак пачаткаў.
Зь няволі.
Кажуць, што непадступныя самыя тыя,
хто вязьніцы зазнаў.
Ізяслаў гэта спраўдзіў.
Стуль пачатак пачаткаў.
Зь няволі.
І з волі.
Ізяслававай воляю Полацк
вольным зноў стаў.
Ненадоўга.
Бо ўнук Ізяслава Ўсяслаў
спадкаемна зноў дзеіў,
наўгародзкі ўчыніўшы пагром.
Ці можа адпомсна –
за прадзедаў гвалт ён у горад ягоны хадзіў.
Зтуль пачатак пачаткаў.
Зь няволі.
Усяслава няволі ў кіёўскай цямніцы.
Каб пачуць звон радзіннага звону,
трэба ў пограб чужынскі патрапіць.
Але дзе тое выйсьце на волю,
калі ў пограб,
што выкапаў ты для чужынцы,
трапіў сам?
Дзе пачатак пачаткаў
з самаробнай сучаснай няволі?
Пэўна, гэты адказ
толькі сын паланянкі ўзгадае.
Мой сын.
XS
SM
MD
LG