Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-14



Ты паглядзі, кім стала ты цяпер,
Баішся нават глянуць у люстэрка,
Бо ў поглядзе тваім стаіўся сумны зьвер,
Якога не прагнаць,
А клічуць – паняверка.
Ты моліш усю ноч:
Сыйдзі, шальбер!
Я сукню белую хачу дастаць з куфэрка
І стаць ранейшай.
Ды не сыходзіць зьвер,
Журботны зьвер зь мянушкай паняверка.
Ты кажаш:
Мне нязносны твой ашчэр!
Каб ты мне ў вочы не глядзеў,
Я разаб'ю люстэрка.
Разьбіла.
Ды сьмяецца сумны зьвер,
Найгоршая зь хімер,
Нязводны паняверка.
XS
SM
MD
LG