Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-12



У Эўропу адпраўляецца цягнік,
На пэроне праважаючых няма.
Там даўно растаяў ледавік,
А у нас – зіма, зіма, зіма.
А я так хацеў купіць білет
І шчасьлівы сесьці ў вагон,
Ды паўсюдна шыльды:
“Места нет”,
Хоць пусты цягнік, пусты вагон.
Але можна хоць да Калымы
Браць білет і ехаць на ўсход.
Ды нашто мне Азія? Зімы
Мне і так хапае тут штогод.
Марыў я ў сьвеце пабываць,
Ды, напэўна, выпаў іншы лёс:
Дома лёд душой адаграваць
І чакаць, калі спадзе мароз.
Цягніку махне мая рука
І вярнуся я у родны дом,
Там сусед з выявай мясьніка
Прыйдзе ў карты рэзаць перад сном.
А праз дзень яшчэ адзін сусед,
Пры вусах і зь велічнай пляшнёй,
Будзе праклінаць заходні сьвет,
Бо ён пагражае нам вайной.
Я ня стану слухаць балбатню,
Буду піць суседзкі самагон
І згадаю, як насустрач дню
У Эўропу мкне пусты вагон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG