Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-09



Залунаў небакрай у ружовым сьвітаньні,
Абвяшчаючы небу, што скончана ноч,
За свабоду сваю у суровым змаганьні
Майце гонар і моц!
Майце гонар і моц!

Заірдзее паўнеба крывавым закатам,
Нагрувашчваньне хмар абяцае бяду,
На свабоды шляху пад пагрозаю кратаў
Майце гонар і моц!
Майце гонар і моц!

Намалюе зіма гэты сьвет бела-чорным,
Толькі дзівам здаўна чырвань сьпелых рабін,
Не спужаюць няхай вас дзікунскія жорны,
Майце гонар і моц!
Майце гонар і моц!

Расквітнеюць вясною сівыя аблогі,
І на вогнішчы спаляць зладзеяў сьцягі,
Хай ня зьверне са шляху сьвятло перамогі,
Майце гонар і моц!
Майце гонар і моц!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG